На мяжы стагодзьдзяў Полацак выглядаў на расейскі анклаў. Прычынай таго было працяглае знаходжаньне ў горадзе аж ад першага падзелу Рэчы Паспалітай вялікай колькасьці вайскоўцаў і расейскага чынавенства. Ідэалягічна над усёй прасторай панаваў Полацкі кадэцкі корпус з закладзенай у асновы навучаньня імпэрскасьцю і шавінізмам.