Аўтар: вучаніца 11 класа УА “Вароніцкая ДАСШ Полацкага раёна “ Барышнікава Юлія Сяргееўна
Куратар: Мацкевіч Ніна Пятроўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце УА “ Вароніцкая ДАСШ” У вёсцы Блізніца самы прыгожы дом – дом, дзе ў наш час размяшчаецца школа мастацтваў. Гісторыя гэтага будынка ідзе ў XIX стагоддзе. Цікавы вельмі і лёс яго гаспадароў, прадстаўнікоў старажытнага дваранскага роду.
Даследчая работа расказвае і аб гісторыі самога памесця, і раскрывае гісторыю рода Лісоўскіх. Дакументы з архіваў г.Вільнюса і Пецярбурга далі шмат інфармацыі аб апошнім уладальніку памесця Якаве Вікенцевічу Лісоўскім. Ён быў для свайго часу чалавекам адукаваным, ведаў і цаніў гісторыю, помнікі старажытнай культуры. Менавіта пан Якаў знайшоў і захоўваў два камяні Вітаўта. У наш час гэтыя гістарычныя помнікі страчаны. Іх пошукамі займаліся і займаюцца і вучоныя з Акадэміі навук, і мясцовыя гісторыкі-любіцелі. З тых жа дакументаў вядома, што Якаў Лісоўскі вёў доўгачасовую перапіску з прадстаўнікамі ўезднага дваранства аб занясенні яго ў дваранскую радаслоўную кнігу. У архіўных матэрыялах знойдзены герб роду Лісоўскіх.
Работа расказвае і аб часе, калі дом Лісоўскіх быў перабудаваны ў сыраплавільны завод. Цікава склалася яго гісторыя і ў савецкі час.